Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

06.03.24

Бронза наша !!!

Фінал пятага рэспубліканскага конкурсу сярод устаноў дашкольнай адукацыі "Інфарматыка без разеткі" прайшоў у Брэсце. Арганізатарамі конкурсу з'яўляліся ДУ "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій", Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, ДУА "Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі".

Мэта конкурсу-абагульненне і папулярызацыя лепшых практык арганізацыі адукацыйнага працэсу па навучанні старэйшых дашкольнікаў асновам інфарматыкі і алгарытмікі без выкарыстання кампутара.

Адзіным фіналістам з Брэсцкай вобласці ў намінацыі "залаты фонд" стаў калектыў Антопальскай спецыяльнай школы-інтэрната. Прадстаўлены ім у фінале праект адзначаны дыпломам III ступені. Гэта заслужаная ўзнагарода творчай каманды на чале з цьютарам, настаўнікам пачатковых класаў Цяслюк Аленай Вітальеўнай.

Віншуем!