Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аддзел па адукацыі Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Антопальская спецыяльны школа-інтэрнат"
25 мая члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Антопальская спецыяльная школа-інтэрнат" прынялі актыўны ўдзел у пасялковай спартакіядзе "Здароўе", прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Спартакіяда праходзіла па 8 відах спорту.
Віншуем пераможцаў! Несцярук Алену Сяргееўну, якая заняла 1 месца ў спаборніцтвах па шашках і 1 месца ў спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Панько Мікалая Мікалаевіча, які заняў 1 месца ў спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычны вінтоўкі, Невядомскую Лілію Уладзіміраўну - 2 месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе, Зорка Леаніда Мікалаевіча - 2 месца ў спаборніцтвах па армрэслінгу, а таксама каманду школы-інтэрната, якая заняла 3 месца ў спаборніцтвах па міні-футболе.