Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

24.05.25

Выпускны

Сёння ў ДУА" Антопальская спецыяльная школа-інтэрнат " прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная апошняму званку. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, старшыня ветэранскай арганізацыі, палкоўнік міліцыі Людміла Мікалаеўна Жалнерчык, намеснік старшыні Драгічынскага райвыканкама Лакуц Наталля Іванаўна, начальнік Драгічынскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Арлоў Аляксей Канстанцінавіч, старшыня Антопальскага сельскага выканаўчага камітэта, дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў Шчарбач Міхаіл Міхайлавіч.
Выпускнікам жадалі поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт, настойлівасці ў авалоданні будучай прафесіяй і быць дастойнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Вельмі прыемна, што госці свята падарылі школе падарункі для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы і арганізацыі вольнага часу навучэнцаў.