Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аддзел па адукацыі Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Антопальская спецыяльны школа-інтэрнат"
Традыцыйная дабрачынная акцыя "Нашы дзеці " працягвае шэсце па краіне, выклікаючы радасць у дзятвы.
Сёння расчыніліся дзверы Антопальскай спецыяльнай школы-інтэрната для кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый Драгічынскага раёна на чале з першым намеснікам старшыні Драгічынскага райвыканкама Сяргеем Сяргеевічам Глінскім.
Хлопцы падрыхтавалі гасцям святочную праграму "Сёння зоркі запальваюцца для вас". У зале панавала выдатная атмасфера: добрая, святочная, таямнічая.
Акцыя "Нашы дзеці" яшчэ мацней падкрэслівае жаданне дапамагчы тым, хто больш за ўсіх мае патрэбу ў асаблівым клопаце. А свята-дадатковая нагода нагадаць, што цуды здараюцца і зоркі запальваюцца.