Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

03.12.24

#выдатнае дзяцінства

Добрай традыцыяй стала цеснае супрацоўніцтва педагогаў і навучэнцаў Антопальскай СШЫ і ЦКРНіР г.Пружаны. 3 снежня ў Міжнародны Дзень інвалідаў хлопцы былі запрошаны для ўдзелу ў раённым фестывалі "#выдатнае дзяцінства".

Атмасфера дабра, дружбы, любові, міласэрнасці і творчасці адчувалася на працягу ўсяго фестывалю ў раённым Доме культуры. У фае разгарнулася выстава творчых работ дзяцей-інвалідаў, праводзіліся інтэрактыўныя гульні і конкурсы. Але самым яркім момантам фестывалю быў канцэрт, дзе на галоўнай сцэне былі прадстаўлены творчыя нумары. Удзельнікі спявалі, танцавалі, чыталі вершы, прэзентавалі сцэнічныя мініяцюры. Бурнымі авацыямі гледачы віталі выступленне нашых хлопцаў з танцавальным нумарам"смайлікі". На памяць пра фестываль удзельнікам былі ўручаны дыпломы і прызы. Але з сабой яны павезлі нашмат больш каштоўнае-цёплыя ўспаміны пра свята і яркія ўражанні ад сустрэчы з сябрамі.