Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аддзел па адукацыі Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Антопальская спецыяльны школа-інтэрнат"
Сёння група дзяцей Антопальскай спецыяльнай школы-інтэрната пабывала ў Драгічынскім Доме культуры, дзе паглядзелі спектакль Палескага драматычнага тэатра "Жыла-была Сыраежка". Падчас спектакля дзеці з цікавасцю сачылі за тым, што адбываецца на сцэне, дружна апладзіравалі героям спектакля, разам з імі весяліліся, спявалі і дапамагалі ім пераадольваць цяжкасці. Пасля прагляду юныя гледачы яшчэ доўга дзяліліся ўражаннямі аб наведванні тэатра.