Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.10.24

Святло мацярынскай душы

14 кастрычніка ў Антопальскай спецыяльнай школе-інтэрнаце прайшло свята, прысвечанае Дню маці. Гэта асаблівае свята, якое адзначаецца ў дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель храма Уваскрэсення Хрыстова ў г.п. Антопаль протаіерэй Аляксей, які распавёў дзецям пра паходжанне свята.

У зале гучалі песні і вершы пра мам, праводзіліся гульні і конкурсы, выконваліся танцавальныя нумары. Атмасфера радасці, дабра, любові нікога не пакінула абыякавым з прысутных на свяце "Святло мацярынскай душы".