Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Аддзел па адукацыі Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Антопальская спецыяльны школа-інтэрнат"
25 мая ў дзяржаўнай установе адукацыі "Антопальская спецыяльная школа-інтэрнат" прайшла ўрачыстая лінейка "Апошні званок". Па добрай традыцыі, у мерапрыемстве прынялі ўдзел усе навучэнцы школы, а таксама настаўнікі і бацькі.
На лінейцы прысутнічалі ганаровыя госці: Следчы камітэт горада Брэста.
Дырэктар школы Якушэвіч Генадзь Леанідавіч адзначыў лепшых навучэнцаў школы і ўручыў ім граматы.
Шмат выдатных слоў прагучала ў адрас выпускнікоў. Першы настаўнік і класны кіраўнік пажадалі ім выбраць тую дарогу, якая па душы, і ісці па ёй смела і ўпэўнена, здзяйсняючы добрыя справы на карысць нашай Радзімы.
Падарунак выпускнікам ад навучэнцаў школы стаў танец "Папяровы караблік", які зачараваў прысутных.